У Францыі кіроўца інкасатарскай машыны збег з 3,4 млн. еўра, яго затрымалі
У Францыі кіроўца інкасатарскай машыны збег з 3,4 млн. еўра. Як інфармуе bfmtv.com, у той час, калі два інкасатары з часткай грошай зайшлі ў банк на поўначы Парыжа, мужчына з'ехаў. Пазней браніраваную машыну знайшлі, але без каштоўнага грузу. 28-гадовага кіроўцу заўважылі на наступны дзень у горадзе Ам'ен, у якім ён раней жыў. Падчас арышту мужчына скочыў у акно прыватнага дома, але ўцячы не змог. Пры ім знайшлі толькі частку грошай. Паліцыя шукае магчымых памочнікаў кіроўцы.