У Францыі расследуюць магчымую спробу атручвання Марыны Аўсяннікавай
Марына Аўсяннікава
У Францыі расследуюць магчымую спробу атручвання Марыны Аўсяннікавай, былой рэдактаркі расійскага "Першага канала". Уцякачцы з Расіі ў чацвер стала кепска пасля таго, як яна адчыніла дзверы сваёй кватэры ў Парыжы і пабачыла на ручцы нейкі парашок, паведамляе lefigaro.fr.
Выданне цытуе словы Аўсяннікавай, якая ўпэўненая, што яна "была атручана рускімі". Які парашок быў на дзвярах расіянкі, адказ дасць экспертыза.
У сярэдзіне сакавіка 2022-га Марына Аўсяннікава выйшла ў жывы эфір навін "Першага канала" з антываенным плакатам. Яе судзілі і аштрафавалі за "арганізацыю несанкцыянаванага публічнага мерапрыемства". Нейкі час Аўсяннікава жыла і працавала за мяжой, аднак у выніку вырашыла вярнуцца ў Расію. У жніўні 2022-га яе абвінавацілі ў распаўсюдзе "фэйкаў" пра расійскую армію. Ёй пагражала да 10 гадоў зняволення. Восенню яна здолела з'ехаць з Расіі.
4 кастрычніка 2023-га суд у Маскве завочна прысудзіў Марыну Аўсяннікаву да васьмі з паловай гадоў калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.