У Францыі затрыманы экс-прэзідэнт Нікаля Сарказі

У Францыі затрыманы экс-прэзідэнт Нікаля Сарказі

У Францыі затрымалі былога прэзідэнта краіны Нікаля Сарказі па справе аб фінансаванні яго выбарчай кампаніі 2007 года, піша meduza.io са спасылкай на Le Monde.

Зранку 20 сакавіка Сарказі ўпершыню з'явіўся на допыт па гэтай справе ў крымінальную паліцыю Нантэра (заходні прыгарад Парыжа). Там яго і ўзялі пад варту. Расследаванне было адкрытае яшчэ ў красавіку 2013 года: праваахоўнікі падазраюць, што перадвыбарная кампанія Сарказі ў 2007-м магла фінансавацца тагачасным кіраўніком Лівіі Муамарам Кадафі

На працягу 48 гадзін праваахоўныя органы мусяць вызначыцца з мерай стрымання былога кіраўніка дзяржавы.

Нікаля Сарказі быў прэзідэнтам Францыі з 2007 па 2012 год. Ён вылучаўся ад правацэнтрысцкай партыі "Саюз за народны рух". У 2012 годзе Сарказі ў другім туры выбараў прайграў кандыдату ад Сацыялістычнай партыі Франсуа Аланду.

Звесткі пра фінансаванне яго кампаніі лівійскімі ўладамі абнародаваў у 2011 годзе сын Муамара Кадафі Саіф-аль-Іслам. Па яго словах, гаворка ішла пра больш як 50 мільёнаў еўра. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі