У Германіі грузавік трапіў у ДТЗ з самалётам
У Германіі грузавік трапіў у ДТЗ з самалётам. У аднаматорнага самалёта адмовіў рухавік і ён прызямліўся на мост на аўтатрасе, сутыкнуўся з аўтамабілем.
Незвычайнае здарэнне адбылося ў зямлі Рэйнланд-Пфальц на паўднёвым захадзе краіны. Як піша rheinpfalz.de, 72-гадовы пілот атрымаў лёгкія траўмы. Ён ляцеў з Францыі ў Ніжнюю Саксонію. Мужчына прыняў рашэнне аб прызямленні самалёта на 100-метровым мосце за лічаныя секунды.
Перад тым, як самалёт прыбралі з моста, з яго адпампавалі паліва. Затрымка ў руху склала каля шасці гадзін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.