У Глыбокім пасля таго, як арыштавалі ўраджэнку Расіі, сілавікі забралі і яе сына

Арцём Крыўко

Арцём Крыўко / t.me/vitebsk_info/

У Глыбокім пасля таго, як арыштавалі 61-гадовую ўраджэнку Расіі Алену Крыўко, сілавікі забралі і яе сына Арцёма. Мужчына асуджаны на 8 сутак адміністрацыйнага арышту.

Жанчыну асудзілі таксама на 8 сутак за падабайкі ў сацсетках пад публікацыямі інфармацыйных рэсурсаў, якія ў РБ былі прызнаныя "экстрэмісцкімі". За тое самае суддзя Аляксандр Аляксеенка адправіў за краты сына (ён жа судзіў і Алену Крыўко). Арцёма, дарэчы, затрымалі ў дзень, калі заканчваўся адміністрацыйны арышт маці.

У Арцёма Крыўко двое малых дзяцей. Ён, як і маці, нарадзіўся ў РФ.

Таксама ў Глыбокім аштрафавалі на 740 рублёў за "экстрэмізм" Іну Юргель, шматдзетную маці, ураджэнку ўкраінскай Валнавахі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі