У Гомелі адбыліся два суды па справах аб распусных дзеяннях з падлеткамі
Адразу два судовыя працэсы па справах аб распусных дзеяннях з падлеткамі адбыліся на прыканцы жніўна — пачатку верасня ў Гомельскай вобласці. Судзілі мужчыну 42 гадоў з Веткі і 23-гадовага жыхара Гомеля. Агулам іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні 62 эпізодаў.
Ахвярамі мужчыны з Веткі былі дзяўчынкі ад 11-ці да 15-ці гадоў. Ён знаходзіў іх у сацыяльных сетках. Ахвярамі жыхара Гомеля былі хлопчыкі — фігурант на працягу некалькіх гадоў схіляў іх "да вырабу і распаўсюджванню для яго файлаў парнаграфічнага зместу з выявай непаўналетніх", распавялі у мясцовай міліцыі.
Прысуды агучаны. Жыхару Веткі прысудзілі 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, гамяльчаніну — 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.