У Гомелі адкрылася выстава, экспанаты якой можна кранаць і круціць (фота)

У Гомелі адкрылася выстава, экспанаты якой можна кранаць і круціць (фота)

25 лістапада ў выставачнай зале карціннай галерэі імя Вашчанкі ў Гомелі адкрылася выстава “ЭКСПІРЫмЕНтуС”. Арганізатары прапануюць праверыць даследчым шляхам законы фізікі, аптычныя ілюзіі, прыродныя з’явы, прынцыпы працы тэхнічных прыладаў праз экспанаты, якія можна кранаць, круціць і націскаць.

Экспазіцыя прэзентуецца як займальны спосаб баўлення часу ўсёй сям’ёй. Мост да Вінчы, хвалявы маятнік, радыёметр Крукса, шрыфт Брайля, прататып вечнага рухавіка — агулам больш за 100 экспанатаў можна пабачыць на выставе.

Арганізатары музея займальных навук — сталічныя энтузіясты, паводле сваёй прафесіі і адукацыі не звязаныя з фізікай. Да экспанавання ў Гомелі выстава ўжо пабывала ў некаторых іншых гарадах Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі