У Гомелі асуджаны 15-гадовы пратэстовец, ён можа стаць самым маладым палітвязнем

У Гомелі асуджаны 15-гадовы пратэстовец, ён можа стаць самым маладым палітвязнем

У Гомелі асуджаны 15-гадовы пратэстовец з Добруша, які быў адміністратарам тэлеграм-канал "Даныя карнікаў Беларусі", змяшчаў там звесткі пра сілавікоў. Яго адправілі ў спецыяльную выхаваўчую ўстанову закрытага тыпу на два гады.

Міліцыя вылічыла юнака ў сярэдзіне восені 2020-га. Яго вельмі хацелі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці па некалькіх артыкулах ("Паклёп", "Публічная абраза прадстаўніка ўлады" і г. д.), але гэта магчыма толькі з 16-ці гадоў. У выніку варыянт пакарання быў знойдзены.

Як адзначае nn.by, хлопец можа стаць самым маладым палітвязнем Беларусі (іх ужо больш за дзве сотні).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі