У Гомелі да сцяны паставілі адразу шэсць наркакур’ераў (фота, відэа)

У Гомелі да сцяны паставілі адразу шэсць наркакур’ераў (фота, відэа)

У Гомелі затрымалі адразу шэсць закладчыкаў наркотыкаў. Яны працавалі ў адной з інтэрнэт-крамаў, якая гандлявала наркотыкамі. Аднаму з хлопцаў 21 год, дваім — 16, траім — 17 гадоў. Апошнія пяць юнакоў вучацца ў каледжах і прафліцэях абласнога цэнтра, чацвёра з іх ужывалі наркотыкі.

Як інфармуе прэс-служба МУС, гатовыя да продажу псіхатропы маладыя людзі захоўвалі па месцы жыхарства аднаго з іх — у аграгарадку Пакалюбічы пад Гомелем. Праваахоўнікі знайшлі ў хляве 28 пакункаў з асабліва небяспечным рэчывам альфа-PVP, рэспіратары, электронныя вагі ды іншае. У аднаго з падлеткаў псіхатроп быў пры сабе. Распачатыя крымінальныя справы. Міліцыя спрабуе выйсці на ўсіх удзельнікаў гандлю і распаўсюду наркотыкаў.

Высветлілася, што некалькі з затрыманых хлопцаў раней ужо мелі праблемы з законам. Яны распавялі, што спрабавалі ўладкавацца на працу ў інтэрнэт-краму, якая гандлявала наркотыкамі, але яе ліквідавалі праваахоўнікі. Гэта юнакоў не спыніла, і яны знайшлі іншую падобную інтэрнэт-краму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі