У Гомелі гуляла непагадзь: валіла на машыны дрэвы, тапіла дамы, сыпала градам
Наступствы непагадзі ў Гомелі
Увечары 4 ліпеня на Гомель абрынулася непагадзь — залева з моцным ветрам і градам.
"Стыхія была настолькі магутнай, што ў Навабеліцкім раёне пашкодзіла дахі дамоў, паваліла дрэвы і платы. Паваленыя дрэвы пашкодзілі побач прыпаркаваныя машыны", — паведамляе кіраўнік Гомельскага аблваыканкама Уладзімір Прывалаў у сваім тэлеграм-канале.
Адзін дом затапіла: "ліўнёўку" забіла, і вада з вуліцы лінула ў жыллё. Для адпампоўкі вады спатрэбілася дапамога супрацоўнікаў МНС.
На шчасце, абышлося без ахвяраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.