У Гомелі МАЗ з прычэпам пашкодзіў 8 легкавых аўтамабіляў (відэа)
У Гомелі МАЗ з прычэпам пашкодзіў 8 легкавых аўтамабіляў. Здарэнне адбылося раніцай 4 красавіка ў Індустрыяльным праездзе. Кіроўца не саўладаў з кіраваннем, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення з грузавіком, які ехаў яму насустрач. Таму ён павярнуў управа, дзе і адбылося сутыкненне з прапаркаванымі машынамі, інфармуе БЕЛТА.
Як інфармуе сайт abw.by, кіроўцам МАЗа аказаўся сталы мужчына. У дарожна-транспартным здарэнні ніхто з людзей не пацярпеў.