У Гомелі мужчына, які катаваў бацьку-інваліда, асуджаны на 4 гады турмы

У Гомелі мужчына, які катаваў бацьку-інваліда, асуджаны на 4 гады турмы

У Гомелі мужчына, які катаваў бацьку-інваліда, асуджаны на 4 гады турмы. Як паведаміла "Гомельскай праўдзе" прэс-сакратар абласнога суда Вольга Барсукова, бацьку ампутавалі ногі і ён быў прыкаваны да ложка. У канцы мінулага года сын у нецвярозым стане неаднаразова скідаў яго з канапы, душыў (ставіў нагу на горла), збіваў, усяляк здзекаваўся. Зламысніка прызналі вінаватым у наўмысным нанясенні менш цяжкага цялеснага пашкоджання, якое выклікала працяглыя праблемы са здароўем (арт. 149 КК). У пенсіянера была зламаная сківіца.

Адбываць пакаранне жыхар Гомеля будзе ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яго будуць прымусова лячыць ад алкагалізму. Рашэнне суда яшчэ не набыло законнай сілы. Адзначаецца, што мужчына нідзе не працаваў, жыў за кошт бацькоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі