У Гомелі на месца прапагандыста прызначылі падпалкоўніка міліцыі
Віталь Прыстромаў / tvrgomel.by
У рэдакцыю газеты “Гомельскія ведамасці” на месца прапагандыста Станіслава Галкоўскага прызначылі падпалкоўніка міліцыі Віталя Прыстромава. Раней ён узначальваў аддзел грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, а цяпер працуе намеснікам галоўнага рэдактара.
Як піша homeldays.org, Прыстромаў каардынаваў здымкі на фота і відэа пратэстоўцаў на акцыях пратэсту. У далейшым "зафіксаваныя" людзі былі рэпрэсаваныя. У 2021 годзе афіцэра міліцыі ўзнагародзілі ганаровым званнем “Чалавек году” ў намінацыі “Служу Айчыне”.
Напярэдадні стала вядома, што на гомельскім тэлебачанні прайшлі звальненні, пад іх трапіў вядомы прапагандыст Галкоўскі. Адначасова ён сышоў са згаданай газеты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.