У Гомелі пачаўся закрыты суд за фота аэрадрома "Зябраўка"
Спадарожнікавы здымак вайсковага аэрадрома "Зябраўка", зроблены 16 кастрычніка 2022 года / Planet Labs Inc
У Гомелі пачаўся закрыты суд за фота аэрадрома "Зябраўка". Судзяць 32-гадовага Яўгена Глушкова. Яго затрымалі ў жніўні і ад таго часу ўтрымліваюць у гомельскім СІЗА-3. Глушкову пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, піша Радыё Свабода.
Глушкоў якраз жыў у вёсцы Зябраўка каля вайсковага аэрадрома, на якім з пачатку вайны ва Украіне знаходзіліся расійскія вайскоўцы. Адтуль фіксаваліся і запускі ракет па ўкраінскай тэрыторыі. У тэлефоне хлопца знайшлі стары здымак аэрадрома, які ён рабіў з дрона.
Яўген Глушкоў скончыў ветэрынарную акадэмію ў Віцебску, адслужыў спецназе памежных войскаў, пэўны час жыў ва Украіне (у яго знайшлі кантакты ўкраінцаў), граў у музычным гурце. Яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.