У Гомелі п'яны мужчына забіў табурэткай 27-гадовую жанчыну
У Гомелі мужчына забіў табурэткай 27-гадовую жанчыну. Здарэнне адбылося позна ўвечары ў кватэры загінулай. У іх узнікла сварка, якая прывяла да трагедыі.
Як інфармуе прэс-служба МУС, мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. Яго арыштавалі. Дарэчы, ён нідзе не працуе.
Здымак з архіву.