У Гомелі сабака пакусаў у кватэры дзяўчат, адна з іх трапіла ў рэанімацыю

У Гомелі сабака пакусаў у кватэры дзяўчат, адна з іх трапіла ў рэанімацыю

У Гомелі сабака пакусаў у кватэры дзяўчат, адна з іх трапіла ў рэанімацыю. Здарэнне адбылося ў мінулыя выхадныя ў Цэнтральным раёне горада. Як інфармуе БелаПАН, 22-гадовая дзяўчына сустрэла на вуліцы свайго знаёмага з сабакам і папрасіла даць ёй жывёлу на нейкі час, каб пагуляць. Той пагадзіўся. Дзяўчына прывяла амерыканскага стафардшырскага тэр'ера ў сваю кватэру. Увечары яна, разам з 21-гадовай сяброўкай, паводле папярэдняй інфармацыі, ужывала алкагольныя напоі.

Каля адной гадзіны ночы дзяўчаты знялі з сабакі наморднік і гулялі з ім. У нейкі момант жывёла накінулася на адну з іх. Іншая спрабавала адцягнуць сабаку і тады яна накінулася на гэтую дзяўчыну.

У выніку гаспадыня кватэры збегла на балкон і выклікала міліцыю. На месца здарэння прыбылі міліцыянеры і ратавальнікі, якія ўзламалі дзверы. Сабаку злавілі і ўсыпілі, на працягу 10 дзён за ім будуць назіраць, правяраць, ці не з'явяцца прыкметы шаленства.

Калі ў гаспадыні кватэры толькі ўкусы рукі, дык у яе знаёмай — шматлікія раны па ўсім целе. Яна знаходзілася ў рэанімацыі, а пасля яе перавялі ў хірургічнае аддзяленне.

Адзначым, што амерыканскі стафардшырскі тэр'ер унесены ў спіс патэнцыйна небяспечных сабак.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі