У Гомелі сапёры "размініравалі" пакет з бульбянымі ачысткамі

У Гомелі сапёры "размініравалі" пакет з бульбянымі ачысткамі

У Гомелі недарэчны моладзевы розыгрыш прывёў да выкліку спецыяльных службаў.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, у міліцыю затэлефанаваў кіроўца тралейбуса №5 з Прывакзальнай плошчы. Па словах мужчыны, да яго звярнуўся пасажыр і паведаміў, што ў салоне ляжыць поліэтыленавы пакет, абкручаны скотчам.

На месца выкліку адразу ж выехалі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5525. Прадстаўнікі праваахоўных органаў эвакуявалі 15 чалавек.

У салона яны знайшлі поліэтыленавы пакет з-пад малака. Усярэдзіне пакунка былі бульбяныя ачысткі. А зверху скотчам быў прылеплены ліст паперы з надпісам: "Міша, гэта табе да дня нараджэння. Сябры".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі