У Гомелі трое мужчын перакрылі рух міліцэйскаму аўтамабілю

У Гомелі трое мужчын перакрылі рух міліцэйскаму аўтамабілю

У Гомелі трое мужчын перакрылі рух міліцэйскаму аўтамабілю. Яны спрабавалі вызваліць затрыманага праваахоўнікамі. Як інфармуе сайт gomel.today, здарэнне адбылося ўвечары 7 сакавіка на вуліцы Ільіча каля аднаго з рэстаранаў. Нарад міліцыі на вуліцы затрымаў моцна п'янага мужчыну, якога пасадзілі ў машыну. Пры гэтым ён супраціўляўся. На дапамогу затрыманаму прыйшлі трое мужчын, якія сталі перад аўтамабілем, каб ён не мог праехаць.

На месца здарэння міліцыянеры выклікалі АМАП. Яго байцы хутка навялі парадак: у мужчын знікла жаданне перашкаджаць працы міліцыі, — і затрыманага завезлі ў ізалятар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі