У Гомелі за краты трапіў начальнік аддзела праектнага інстытута
Андрэй Варуеў
У Гомелі за краты трапіў начальнік аддзела праектнага інстытута "Гомельгіпразем". 2 красавіка Андрэя Варуева судзілі па адміністрацыйнай справе ў судзе Цэнтральнага раёна за "распаўсюд экстрэмізму", піша "Флагшток".
На працы кажуць, што Варуеў "трапіў у нядобрую сітуацыю" і прапануюць патэлефанаваць праз 15 дзён.
Мяркуецца, што прычынай затрымання маглі стаць колішнія лайкі на старонцы ў адной з сацсетак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.