У Гомелі затрымалі падазраванага ў згвалтаванні студэнткі
У Гомелі затрымалі падазраванага ў згвалтаванні жыхаркі Рэчыцы, студэнткі аднаго з каледжаў. 25 сакавіка яна ўвечары вярталася на здымную кватэру. Каля пад'езда дома яе ззаду ўдарылі па галаве і, калі яна страціла прытомнасць, адцягнулі да возера. Там яна была згвалтаваная. Дзяўчына ўначы патэлефанавала ў міліцыю. Праваахоўнікі знайшлі падазраванага на працягу сутак — 33-гадовага жыхара Буда-Кашалёўскага раёна. Раней ён быў асуджаны за крадзяжы і згвалтаванне. У Гомелі ён быў у гасцях у свайго сябра.
Як інфармуе прэс-служба гомельскай міліцыі, затрыманы прызнаўся ў здзяйсненні злачынства. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Згватаванне". Мужчыну правяраюць на датычнасць да іншых падобных злачынстваў.
gomel.mvd.gov.by