У Гомелі збіты беспілотнік упаў на будынак склада, узнік пажар

Быў пашкоджаны дах

Быў пашкоджаны дах / t.me/mchs112by/

У Гомелі "меркавана збіты" беспілотнік упаў на цагляны будынак склада, узнік пажар. Агнём было пашкоджана 5 квадратных метраў даху. Ніхто з людзей не пацярпеў, пішуць ратавальнікі.

Здарэнне адбылося ўначы ў 8-м завулку Ільіча ў абласным цэнтры. Пажар ліквідавалі супрацоўнікі МНС. У зводцы па Гомельскай вобласці пра здарэнне не паведамілі, але пазней згадалі пра яго ў Telegram.

Уначы ў Гомельскую вобласць заляцелі расійскія дроны-камікадзэ тыпу Shahed. Яны накіроўваліся з Чарнігаўскай вобласці Украіны ў напрамку Гомеля. Жыхары горада мінулай ноччу чулі выбухі — гэта збівалі дроны.

У чацвер у Мінабароны Беларусі пацвердзілі, што "ноччу, 5 верасня, быў зафіксаваны факт парушэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, як мяркуецца, беспілотнымі лятальнымі апаратамі" і "было прынятае рашэнне на іх знішчэнне". Пра тое, што дроны расійскія, змаўчалі: "праводзіцца праверка".

Па некаторых звестках, у РБ заляцелі восем дронаў, а збілі з іх толькі два.

У Гомелі збіты беспілотнік упаў на будынак склада, узнік пажар

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі