У Гомелі з'явіўся дыяганальны пешаходны пераход
Першы ў Гомелі дыяганальны пераход з'явіўся на скрыжаванні вуліцы Савецкай з вуліцамі Камунараў і Ланге, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.
Новы пераход зроблены з ініцыятывы абласной ДАІ. Цяпер пешаходы змогуць пераходзіць на паралельны бок праезнай часткі значна хутчэй. Пры гэтым у іх засталася магчымасць перайсці дарогу перпендыкулярна, як было і раней.
Дадаткова на скрыжаванні былі ўсталяваныя чатыры дыяганальныя пешаходныя святлафоры. Усе святлафоры на гэтым участку дарогі будуць працаваць кругласутачна.
Калі ініцыятыва выявіцца паспяховай, такія пераходы плануецца зрабіць і на іншых скрыжаваннях, дзе транспартныя патокі інтэнсіўна перасякаюцца. Прычым з'явяцца дыяганальныя пераходы не толькі ў Гомелі, але і ў райцэнтрах вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.