У Гомельскай і Магілёўскай абласцях абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі
Спёка
У аўторак, 10 верасня, у Беларусі ўначы чакаецца невялікая воблачнасць, удзень будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Надвор'е будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны зранку і ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 са знакам "плюс", у асобных раёнах будзе 12-16 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +22...+28, па захадзе Беларусі прагназуецца 18-21 цяпла.
На большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (пяты клас). У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.