У гомельскай жаночай калоніі №4 памерла асуджаная — праваабаронцы
Гомельская калонія №4 / Яндэкс
У гомельскай жаночай калоніі №4 памерла асуджаная, паведамляюць праваабаронцы. Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч з 14 на 15 снежня.
Адну са зняволеных, якая была ў медыцынскім боксе калоніі, экстранна адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне гомельскай гарадской лякарні. Але выратаваць ёй жыццё не ўдалося.
Дактары вінавацяць у нядбайнасці медыкаў калоніі, якія да апошняга не хацелі вывозіць зняволеную ў грамадзянскую лякарню. Таму медыцынская дапамога спазнілася.
Прозвішча памерлай і артыкул, па якім яна была асуджаная, дактары не называюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.