У Грэцыі пачаўся лёсавызначальны рэферэндум (відэа)

У Грэцыі пачаўся рэферэндум аб умовах аказання краіне міжнароднай дапамогі, на якіх настойваюць міжнародныя крэдыторы — Еўрасаюз, Міжнародны валютны фонд і Еўрапейскі цэнтрабанк. Ён быў прызначаны прэм'ер-міністрам Алексісам Цыпрасам. Грамадзянам прапанавана вызначыць, ці павінна краіна прыняць або адхіліць пагадненне з міжнароднымі крэдыторамі аб выхадзе з фінансавага крызісу.

ВВС нагадвае, што раней прэм'ер заклікаў грэкаў сказаць рашучае "Не" на рэферэндуме, а міністр фінансаў краіны Яніс Варуфакіс абвінаваціў крэдытораў Грэцыі ў "тэрарызме".

Тым часам прадстаўнікі Еўракамісіі заявілі, што рэферэндум, праведзены ў такі кароткі тэрмін, "не дацягне да міжнародных стандартаў" — пытанне да выбарцаў сфармулявана не дастаткова дакладна, людзі не атрымалі неабходнага часу на абдумванне сітуацыі.

Паводле апытанняў, правядзеных апошнім часам у Грэцыі, насельніцтва краіны ў пытанні пагаднення з міжнароднымі крэдыторамі падзеленае прыкладна 50 на 50. Нагадаем, крэдыторы дамагаюцца ад Афінаў павышэння падаткаў і скарачэння сацыяльных выплат і дапамог. Мяркуецца, што гэта дало б магчымасць Грэцыі выконваць свае фінансавыя абавязацельствы. Днямі гэтая краіна не змагла выплаціць запазычанасць МВФ у памеры 1,5 млрд еўра.

Кіраўнікі ЕС папярэджвалі, што калі грэкі адрынуць умовы прадастаўлення міжнароднай фінансавай дапамогі, гэта можа азначаць выхад Грэцыі з еўразоны.

Фота: AFP, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі