У Гродне адбыўся забег барадачоў (фота)

У Гродне адбыўся забег барадачоў (фота)

Забег барадачоў адбыўся ў Гродне 14 верасня. Такім незвычайным спосабам гараджане пачалі святкаванне Дня горада. Як піша БЕЛТА, 17 верасня абласны цэнтр будзе адзначаць сваё 888-годдзе.

Дыстанцыя забегу пралягала па вуліцы Савецкай і склала 888 метраў. Як выявілася, акурат такая адлегласць паміж дзвюма галоўнымі плошчамі Гродна — Савецкай і Леніна.

На старт выйшлі больш за тры дзясяткі чалавек. Самы стары з іх набліжаўся да пенсійнага ўзросту, самаму малодшаму не было і сямі гадоў. Безбародыя аматары бегу, па прапанове арганізатараў, дабаўлялі сабе маляваныя ці накладныя бароды і вусы.

Першае месца ў забегу заняў Дзмітрый Вараб'ёў. Ён паведаміў, што бегае пару разоў на тыдзень і з задавальненнем далучыўся б да іншых падобных забегаў.

Таксама сярод удзельнікаў забегу выбралі не толькі самога хуткага, але і ўладальнікаў самай доўгай і крэатыўнай бароды.

Арганізатары плануюць арганізоўваць такія забегі і надалей, бо адчулі цікавасць да падобных мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі