У Гродне ДАІ вядзе службовую праверку: машына не прапусціла пешаходаў

У Гродне ДАІ вядзе службовую праверку: машына не прапусціла пешаходаў

У інтэрнэце з'явілася відэа, як у Гродне на вуліцы Пушкіна аўтамабіль ДАІ не прапусціў людзей на пешаходным пераходзе. Аўтар відэазапісу паведаміў, што аўто мае дзяржаўны нумар 1253 ГК, бартавы — 553, пішуць "Беларускія навіны".

На аўтафоруме адзін з карыстальнікаў напісаў, што стаў сведкам гэтага выпадку: "Асаблівую пікантнасць сітуацыі дадае той факт, што павярнулі яны на сваё ўлюбёнае месца, адкуль вельмі зручна штрафаваць кіроўцаў за няпропуск пешаходаў на гэтым жа самым пераходзе".

На цяперашні момант відэа прагледзелі ўжо ьольш за 17 тысяч чалавек.

У аддзеле агітацыі і прапаганды УДАІ Гродзенскага аблвыканкама, як піша Гродзенскі блог s13.ru, пра сітуацыю ўжо ведаюць. Там кажуць, што пачалася службовая праверка. Яна высветліць, ці парушыў правілы кіроўца, які ехаў на службовым аўто.

Дарэчы, думкі саміх аўтамабілістаў падзяліліся. Некаторыя кажуць, што парушэння не было, бо пешаходы пачалі пераходзіць дарогу, калі даішны аўтамабіль пераехаў пераход. Іншыя заяўляюць, што звычайных кіроўцаў у такіх сітуацыях заўсёды штрафуюць.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі