У Гродне камеры пачалі фіксаваць праезд транспарту на чырвонае святло
У Гродне камеры пачалі фіксаваць праезд транспарту на чырвонае святло. Як інфармуе сайт autogrodno.by, для эксперыментальнай сістэмы было выбрана скрыжаванне з высокай інтэнсіўнасцю руху (вуліцы Кабяка і Індурскай шашы), дзе здараліся аварыі, у тым ліку і з цяжкімі наступствамі. Камеры працуюць у бесперапынным рэжыме.
Адзначаецца, што падобная сістэма ўжо тэставалася ў адным з абласных гарадоў нашай краіны. Паколькі заканадаўча яшчэ не ўстаноўлены памеры штрафаў для атрымальнікаў падобных "лістоў шчасця", то яны парушальнікам не прыходзілі.
autogrodno.by