У Гродне махляры, каб атрымаць вялізныя страхоўкі, інсцэніравалі ДТЗ

У Гродне махляры, каб атрымаць вялізныя страхоўкі, інсцэніравалі ДТЗ

У Гродне махляры, каб атрымаць вялізныя страхоўкі, інсцэніравалі дарожна-транспартнае здарэнне. Крымінальную справу распачалі па факце махлярства, здзейсненага ў буйным памеры (ч. 3 арт. 209 КК).

Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, у здзяйсненні злачынства падазраецца 33-гадовы жыхар Гродна, працаўнік аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў. Па версіі следства, ён "уступіў у злачынную змову" з некалькімі асобамі 1991-1996 гадоў нараджэння для атрымання страхавых кампенсацый пры дапамозе інсцэніроўкі ДТЗ.

Злачынства было выяўлена "дзякуючы прафесійным дзеянням" супрацоўнікаў батальёна дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. 29 верасня яны высвятлялі абставіны здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння на аўтадарозе "Бяляны — Гродна" ў Гродзенскім раёне. У яго трапілі аўтамабілі "Мэрсэдэс-Бенц S600L" і "Аўдзі А4". Даішнікі пабачылі неадпаведнасць пашкоджанняў аўтамабіляў абставінам іх атрымання, якія назвалі кіроўцы. Падазрэнні ўзмацніліся пасля агляду месца здарэння, праведзенага следча-аператыўнай групай.

Для пацвярджэння факту інсцэніроўкі дарожна-транспартнага здарэння, праваахоўнікі правялі праверку. Высветлілася, што адны і тыя ж асобы сёлета неаднаразова станавіліся ўдзельнікамі ДТЗ, якія прывялі да выплаты страхавых кампенсацый. Гэтую версію пацвердзілі і эксперты — падчас аднаго з ДТЗ транспартныя сродкі знаходзіліся ў нерухомым стане.

Вядома, што ўдзельнікі злачыннай змовы завалодалі больш за 12 тысячамі рублёў. Амаль усе грошы атрымаў арганізатар злачынства, саўдзельнікі — па 50 долараў ЗША. Арганізатар знаходзіцца пад вартай. Вядома, што раней ён быў асуджаны за падробку ідэнтыфікацыйнага нумару транспартнага сродку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі