У Гродне мужчына, які зламаў руку дзяўчыне, сам прыйшоў у міліцыю

У Гродне мужчына, які зламаў руку дзяўчыне, сам прыйшоў у міліцыю

У Гродне мужчына, які зламаў руку дзяўчыне, сам прыйшоў у міліцыю. Зрабіў ён гэта пасля таго, як пабачыў у інтэрнэце, што яго шукаюць з-за здарэння каля начнога клуба на вуліцы Ажэшкі.

Як паведамляла Еўрарадыё, наведвальнікі клуба выйшлі на вуліцу, каб пакурыць. У гэты момант дзяўчына звярнулася да незнаёмага мужчыны і папрасіла цыгарэту. Ён палічыў, што яна п'яная, аблаяў яе і скінуў з лесвіцы. Была распачатая крымінальная справа па артыкуле "Нанясенне цяжкага ці менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці".

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, мужчыне 29 гадоў, ён нідзе не працуе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі