У Гродне продаж алкаголя абмяжуюць і 11 чэрвеня

У Гродне продаж алкаголя абмяжуюць і 11 чэрвеня

У Гродне продаж алкаголя абмяжуюць і 11 чэрвеня. Прычына — правядзенне выпускных вечароў, якія пройдуць у суботу (за выключэннем некаторых школаў у раёнах вобласці, там яны адбудуцца ў пятніцу). Абмежаванні закрануць піва і слабаалкагольныя напоі. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на аддзел адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама, у суботу гэтую прадукцыю не будуць прадаваць з 16.00 да 24.00.

Ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама паведамілі, што "аналагічныя рашэнні прынялі многія раённыя выканаўчыя камітэты". А значыць, "сухі закон" заўтра будзе не толькі ў Гродне.

Як паведамляла Еўрарадыё, 10 чэрвеня ў дзень правядзення выпускных вечароў у Беларусі ўвялі "сухі закон". Забарона на продаж алкагольных напояў і піва дзейнічае з 00 гадзін 10 чэрвеня да 8 гадзін раніцы 11 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі