У Гродне пройдзе адкрыты фестываль сыру

Фестываль традыцыйна пройдзе ў двух фарматах — прафесійным і святочным, інфармуе БЕЛТА. Так, 19 верасня на базе ААТ "Малочны свет" адбудуцца дзелавыя сустрэчы кіраўнікоў і тэхнолагаў прадпрыемстваў — вытворцаў сыру. Там адбудзецца конкурс якасці сырнай прадукцыі, яе прафесійная дэгустацыя. У фэсце прымуць удзел пяць беларускіх заводаў-вытворцаў: ААТ "Малочны свет", ААТ "Шчучынскі масласырзавод", Ашмянскі сыраробны завод, Навагрудскі масларобны камбінат, Любанскі сыраробны завод. Магчыма, спіс удзельнікаў папоўніцца двума расійскімі вытворцамі. 

Сырнае свята 20 верасня будзе праходзіць у парку імя Жылібера. Апоўдні яго адкрые тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае папулярнаму малочнаму прадукту. Таксама пройдзе эстрадны канцэрт творчых калектываў горада і мінскіх вакальных калектываў. Галоўным госцем фестывалю стане Тэа. 

Адбудзецца конкурс кулінарнага мастацтва. Не менш за дзесяць майстроў пададуць на суд журы сырныя скульптуры, мастацкія вырабы, канапэ і банкетныя стравы. Пройдуць таксама конкурс на самы арыгінальны гандлёва-выстаўны павільён і народная дэгустацыя сыроў, па выніках якой будзе названы найлепшы завод-вытворца. Пераможцы конкурсаў атрымаюць спецыяльныя прызы. 

Актыўныя гараджане за ўдзел у конкурсах змогуць зарабіць "сырнікі" — папяровыя фестывальныя грошы, за якія можна будзе купіць сапраўдны сыр. Будзе арганізаваны і упадабаны гараджанам "Бабулін дворык", дзе гасцям свята прапануюць паспаборнічаць на хуткасць выціскання тварагу і ўзбівання масла ў драўлянай маслабойцы. 

Фота — bagimp.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі