У Гродне расіяне знайшлі “цвярозага кіроўцу”, але ён аказаўся п’яным

У Гродне расіяне знайшлі “цвярозага кіроўцу”, але ён аказаўся п’яным

У Гродне расіяне скарысталіся паслугай “цвярозы кіроўца”, але вадзіцель, які іх вёз дахаты, аказаўся… п’яным. Пра гэтую кур’ёзную гісторыю інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці. Маладыя людзі адпачывалі ў начным клубе, ужывалі там алкагольныя напоі і пасля шукалі таго, хто адвязе дахаты на іх аўтамабілі. Кіроўца таксі сказаў, што сам не дапаможа, але патэлефануе іншаму таксісту, які іх адвязе за ўзнагароджванне.

Іншы кіроўца таксі прыехаў на месца і на машыне расіян павёз іх. На вуліцы Арджанікідзэ легкавік спынілі даішнікі. У іх узнікла падазрэнне, што кіроўца нецвярозы. І гэта пацвердзіла медасведчанне — алкаголь у арганізме перавышаў дапушчальную норму ў два разы. У адносінах мужчыны склалі адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф і пазбаўленне права на кіраванне транспартным сродкам на тры гады. Цяпер гродзенцу давядзецца шукаць новую працу, паколькі таксістам ён працаваць ужо не зможа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі