У Гродне скончыў жыццё самагубствам былы палітвязень
Кірыл Шчаглоў
У Гродне скончыў жыццё самагубствам былы палітвязень Кірыл Шчаглоў. Здарылася гэта ў лютым, але праваабаронцы даведаліся толькі цяпер.
Шчаглоў і яшчэ два чалавекі праходзілі па справе аб "абразе Лукашэнкі". У лютым 2022-га быў асуджаны на паўтара года "хатняй хіміі". Пазней Кірылу Шчаглову прысуд замянілі на тры месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён цалкам адбыў гэты тэрмін. У лістападзе 2022 года хлопца ўнеслі ў "спіс асобаў, звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю".
Шчаглову было 19 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.