У Гродне ў трайным ДТЗ сур’ёзна пацярпеў пешаход (фота)
Трайное ДТЗ адбылося ў Гродне ўвечары 11 кастрычніка. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, аварыя здарылася на перасячэнні вуліцы Савецкіх памежнікаў і Цітова. Сутыкнуліся тры аўтамабілі — два “Фольгсвагены” і адзін “Форд”.
Апошні ад уладу вылецеў на тратуар і збіў пенсіянера, які праходзіў паўз месца здарэння. Пешаход атрымаў пералом таза і быў дастаўлены ў лякарню.
Па факце здарэння праводзіцца праверка. Кіроўцы далі супярэчлівыя паказанні і ўсе сцвярджалі, што не парушалі правілаў дарожнага руху.