У Гродне — успышка ВРВІ: колькасць пацыентаў вырасла ўдвая

У Гродне зафіксавалі ўспышку ВРВІ / grodnoplustv.by
У Гродне зафіксавалі ўспышку ВРВІ / grodnoplustv.by

У Гродне зафікавалі ўспышку ВРВІ, паведамляе тэлекампанія "Гродна Плюс".

Рост захворванняў медыкі фіксуюць з канца лістапада. Цяпер пацыентаў стала ўдвая больш, сімптаматыка ў іх практычна аднолькавая, у большасці выпадкаў захворванне працякае без ускладненняў. Хварэюць, як дарослыя, так і дзеці.

Прычын такога скачку захворвання лекары называюць некалькі: рэзкая змена надвор'я, святы, недахоп вітамінаў і камфортныя ўмовы для распаўсюду віруса.

Па словах загадчыцы аддзялення агульнай практыкі №4 Гродзенскай цэнтральнай паліклінікі Таццяна Жук, сімптомы захворвання нагадваюць грып: "Як правіла, хуткі ўздым тэмпературы да 39 градусаў, прычым рэзкі ўздым. Трымаецца яна звычайна 2-3 дні, суправаджаецца звычайна закладзенасцю носа, пяршэннем у горле і часам рэдкім сухім кашлем".

Праз два-тры дні высокая тэмпература, па словах лекаркі, спадае. Яшчэ некалькі дзён трымаецца невялікі сухі кашаль. Дзён праз пяць-сем інфекцыя сыходзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі