У Гродне з бальніцы выпісалі 36 школьнікаў, 6 чалавек яшчэ там застаюцца

У Гродне з бальніцы выпісалі 36 школьнікаў, 6 чалавек яшчэ там застаюцца

У Гродне з абласной дзіцячай клінічнай бальніцы выпісалі 36 школьнікаў, якія былі шпіталізаваныя 11 лютага пасля атручэння, якое адбылося ў будынку школы ў аграгарадку Рацічы ў Гродзенскім раёне. У бальніцы застаюцца яшчэ 6 дзяцей. Лекары кажуць, што ўжо ў бліжэйшыя дні могуць выпісаць і іх. Здароўю гэтых школьнікаў нішто не пагражае, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, дзяцей шпіталізавалі "з прыкметамі атручвання невядомай этыялогіі". Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ, што харчовае атручэнне "адназначна было выключана". Разглядаецца версія, што "гэта нейкае атручэнне, як мяркуе МНС, якое перадаецца праз паветра". Расследаванне працягваецца, на месцы працуюць спецыялісты.

Пакуль не стане вядомая прычына здарэння, у школе заняткі не адновяцца, паведаміў Жураўкоў у эфіры тэлеканала АНТ.

Крымінальная справа распачатая па факце халатнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі