У Гродне зачыняецца першая БДСМ-студыя
У Гродне зачыняецца першая ў Беларусі студыя для аматараў БДСМ-гульняў, адчыненая сёлета ў чэрвені. Як піша newgrodno.by, студыя перабярэцца ў іншы горад. Як варыянт для пераезду спярша разглядаўся Брэст, але потым было вырашана спыніцца на Мінску.
Прадпрымальнік Уладзімір, які адчыніў студыю не хавае разгубленасці: "Нібыта вывучылі рынак падобных паслуг за мяжой, прааналізавалі водгукі сямейных пар, большасць з якіх былі станоўчымі і сужэнцы заставаліся больш чым задаволенымі. Але нашыя чаканні не спраўдзіліся, не знайшлося так шмат жадаючых неяк разнастаіць руціну і паспрабаваць нешта новае".
Па яго словах, гродзенцы цікавіліся навінкай, але вельмі асцярожна: ахвочых паспрабаваць сябе ў ролевых гульнях у панаванне і падпарадкаванне апынулася зусім няшмат.