У Гродне застрэліўся супрацоўнік дэпартамента аховы МУС?
У Гродне, магчыма, застрэліўся супрацоўнік дэпартамента аховы МУС. Па неафіцыйнай інфармацыі, труп знайшлі на тэрыторыі прадпрыемства "Хімвалакно". 21-гадовы міліцыянер застрэліўся з табельнай зброі. Яго знайшлі пры змене варты каля сёмай гадзіны вечара.
Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.