У Гродне затрымалі педафіла, якога шукалі з ліпеня 2015 года
У Гродне затрымалі педафіла, якога шукалі з ліпеня 2015 года. Ім аказаўся жыхар Ліды 1978 года нараджэння, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, уначы мужчына, "з сэксуальнымі намерамі" залез у спальню хлопчыкаў у дзіцячым аздараўленчым лагеры "Арляня" ў Гродзенскім раёне. На шчасце, на шум зрэагавала выхавацелька і сваім з'яўленнем напалохала зламысніка. Ён уцёк. Быў складзены фотаробат, педафіла шукалі па ўсёй Гродзенскай вобласці.
Па факце гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў адносінах малалетніх супраць затрыманага распачалі крымінальную справу.