У Гродне затрымалі ўладальніка дрона, які падымаў БЧБ-сцяг над горадам
У нядзелю ў Гродне міліцыянеры затрымалі ўладальніка дрона, які падымаў бел-чырвона-белы сцяг над горадам. Міліцыянеры схапілі мужчыну ў момант, калі тэхніка ўжо ішла на пасадку.
Прэс-служба гродзенскай міліцыі паведамляе, што дрон са сцягам лятаў "у раёне месцаў правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў". 1 лістапада ён таксама з'явіўся над цэнтрам горада і міліцыя разгарнула паляванне на яго гаспадара. Высветлілася, што мужчына — кіраўнік аднаго з прыватных прадпрыемстваў, асабіста ў "несанкцыянаваных акцыях" ён не ўдзельнічаў. Паводле яго слоў, проста правяраў магчымасці дрона.
У дачыненні гродзенца склалі адміністрацыйныя пратаколы аб парушэнне правіл пікетавання. Правяраецца, ці не яго дрот лятаў у раёне прадпрыемства "Гродна Азот" у канцы кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.