У Гродне затрымалі вулічнага музыку, які спяваў песню "Разбуры турмы муры"

Аляксей Петрык

Аляксей Петрык / vk.com

У Гродне затрымалі вулічнага музыку, які спяваў песню "Разбуры турмы муры". Кадры затрымання апублікавалі прапагандысты. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры ўдзеле спецназаўцаў з атрада "Тайфун", які рэгулярна ўдзельнічае ў рэпрэсіях. Сілавікі схапілі музыку на вуліцы. Яшчэ раней у іх з'явілася відэа, як ён выконвае "Муры".

Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Аляксей Петрык. Ён кажа на відэа сілавікоў, што прычынай затрымання стаў "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" у адной з сацсетак.

"Разбуры турмы муры" была адной з самых папулярных песень падчас масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020-м. Вясной 2021-га вулічных музыкаў у Мінску пакаралі арыштам і штрафам за яе выкананне. Падобныя затрыманні былі і раней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі