У Гродне жанчына на звязаных прасцінах спускалася з акна 4-га паверха і ўпала
У Гродне загінула жанчына, якая на звязаных прасцінах спускалася з акна сваёй кватэры з 4-га паверха і ўпала. Траўмы, якія яна атрымала, аказаліся смяротнымі, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.
Трагічнае здарэнне адбылося 4 кастрычніка. Цела знайшлі на зямлі каля дома і патэлефанавалі ў міліцыю. Следча-аператыўная група высветліла, што загінулай было 36 гадоў. Яна жыла адна і злоўжывала алкагольнымі напоямі. Былы муж жанчыны ўвечары зачыніў яе ў кватэры. Такім чынам ён спрабаваў перашкодзіць ёй купляць алкаголь. Але яна вырашыла пакінуць кватэру праз акно.
Следчы камітэт
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.