У Гродзенскай вобласці за дзень збілі траіх пешаходаў

У Гродзенскай вобласці за дзень збілі траіх пешаходаў

За адзін дзень на дарогах Гродзенскай вобласці збілі траіх пешаходаў: адзін чалавек загінуў і яшчэ двое сур’ёзна пацярпелі. Увечары 4 лістапада ў Смаргонскім раёне невядомы кіроўца збіў на дарозе Смаргонь — Дзевятні — Жодзішкі пенсіянерку. Жанчына ішла па абочыне і мела на сумцы флікер. У выніку здарэння яна загінула. Цяпер Гродзенская абласная ДАІ шукае вінаватага, мяркуецца, гэта кіроўца грузавіка.

Яшчэ два пешаходы пацярпелі ад наездаў аўтамабіляў у Слоніме — пенсіянерку збіў кіроўца, які рухаўся заднім ходам і не заўважыў чалавека. Жанчына шпіталізаваная з пераломам сцягна. У ДАІ адзначаюць, што гэты кіроўца 70 разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнне ПДР.

Другая пацярпелая жанчына трапіла пад колы машыны на пешаходным пераходзе, абсталяваным штучнымі няроўнасцямі. Яе шпіталізавалі з пераломам нагі і ўдарам пляча.

У сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор’я ДАІ заклікае кіроўцаў быць гранічна асцярожнымі і правільна выбіраць рэжым хуткасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі