У Гродзенскім раёне на тэрыторыі прадпрыемства загінуў рабочы
Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх памёр
У Гродзенскім раёне на тэрыторыі прадпрыемства загінуў рабочы. Ён ажыццяўляў дэмантаж будынка, калі адбылося абвальванне канструкцыі. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх памёр.
Як паведамляе Следчы камітэт, трагічнае здарэнне адбылося 17 чэрвеня. Загінуламу было 36 гадоў.
СК праводзіць праверку, а Дзяржаўная інспекцыя па ахове працы — "спецыяльнае расследаванне няшчаснага выпадку на вытворчасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.