У Гродзенскім універсітэце ліквідуюць гістарычны факультэт

Інтэрнэт-выданне "Салідарнасць" адзначае, што чуткі пра гэта актыўна хадзілі апошнія два месяцы. З часу звальнення апальнага гісторыка Вячаслава Шведа. А яшчэ восенню 2012-га быў звольнены адзін з аўтараў кнігі "Гродназнаўства" Андрэй Чарнякевіч.


Дэкан гiстфака Эдмунд Ярмусік пацвярджае, што пытанне з аб’яднаннем факультэтаў сапраўды вырашаецца. Але ён нічога страшнага ў гэтым не бачыць. "Гэта натуральная рэарганізацыя вучэбнага працэсу", — кажа Ярмусік.


Можна меркаваць, што аб’яднанне факультэтаў пацягне за сабой і скарачэнне штатаў. Такім чынам універсітэт цалкам законна зможа пазбавіцца ад рэшты “нядобранадзейных” гісторыкаў, якія пакуль займаюць свае пасады.

Ігар Кузьмініч: Хутка пачуем пра шмат выпадкаў, калі ціснуць на выкладчыкаў


Фота — abiturient.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі