У Грузіі пратэсты працягваюцца, нягледзячы на жорсткія затрыманні напярэдадні
Дэманстранты сабраліся каля парламента ў Тбілісі
У Тбілісі пратэсты працягваюцца, нягледзячы на жорсткія затрыманні напярэдадні, калі сілавікі ўжылі супраць дэманстрантаў каля парламента гумовыя кулі, слёзацечны газ і вадамёты. Былі затрыманыя 43 чалавекі. Увечары ў пятніцу пратэстоўцы зноў там сабраліся, піша JAMnews. Для іх разгону выкарысталі тыя ж спецсродкі.
Грузіны выйшлі на вуліцы пасля таго, як прэм'ер-міністр Іраклій Кабахідзэ з кіроўнай партыі "Грузінская мара" абвясціў, што Грузія адмаўляецца ад перамоваў аб уступленні ў ЕС. А перад гэтым грузінскі ўрад прыняў рашэнне аб прыпыненні еўраінтэграцыі. Як вядома, Еўрапарламент не прызнаў вынікаў парламенцкіх выбараў у Грузіі, на якіх аб'явіла пра сваю перамогу "Грузінская мара". У дакуменце адзначаецца, што выбары не адпавядалі міжнародным стандартам і абавязацельствам па арганізацыі свабоднага і сумленнага галасавання. Апазіцыйныя дэпутаты байкатуюць парламент, і там засталіся толькі праўладныя дэпутаты. Апазіцыя патрабуе правядзення новых парламенцкіх выбараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.