Прыхільнікі аб’яднання з Расіяй ва ўкраінскіх рэгіёнах пайшлі ў наступ
Удзельнікі мітынгу ў Харкаве захапілі будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі, дзе былі забарыкадаваныя актывісты Еўрамайдану.
Як перадае карэспандэнт УНІАН, маладыя людзі з георгіеўскімі стужкамі ўварваліся ў памяшканне АДА. Ва ўнутраным двары будынку было чуваць выбухі і звон пабітага шкла. Супрацоўнікі міліцыі не ўмешваліся ў падзеі.
У Данецку мітынгоўцы сарвалі сцяг Украіны перад будынкам абласной дзяржаўнай адміністрацыі і павесілі сцяг Расіі. У часе мітынгу прыхільнікаў аб’яднання з Расіяй натоўп абраў “народным губернатарам” Паўла Губарава, якія называе сябе гэтак званым камандзірам “Народнага чыну Данбасу”. Ён выступае за далучэнне Данбасу да Расіі і заяўляе, што жыхары рэгіёну не павінны падпарадкоўвацца цяперашняму старшыні Данецкай АДА Андрэю Шышацкаму, які прыняў новую ўладу ў Кіеве.
Шматтысячны натоўп мітынгоўцаў абкружыў будынак Данецкай абласной адміністрацыі і не стаў слухаць старшыню Шышацкага. Сцяг Украіны сарвалі з будынку, замест яго вывесілі сцяг Расіі. Людзі скандавалі: “Данбас!”, “Рэферэндум!”, “Бандэра не пройдзе!”, “Данецк — рускі горад!”.
Начальнік Данецкай абласной міліцыі Раман Раманаў выйшаў да мітынгоўцаў і заявіў, што міліцыя цяпер падпарадкоўваецца народу.