У Іспаніі пачаліся першыя ў гісторыі баявыя вучэнні краін Еўрасаюза
У тыднёвых вайсковых вучэннях LIVEX прымае ўдзел 31 падраздзяленне
Каля 2800 вайскоўцаў прымаюць удзел у першых у гісторыі Еўрасаюза ваенных манеўрах не пад кіраўніцтвам NATO, закліканых павысіць здольнасць блока аператыўна рэагаваць на шматлікія крызісы за яго межамі. "Сёння мы адкрываем новую старонку ў абараназдольнасці ЕC", — цытуе словы кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля euronews.com.
Барэль падкрэсліў, што вайна ва Украіне і крывавы напад баевікоў ХАМАС на Ізраіль "толькі паказваюць, што нам, еўрапейцам, неабходна ўзмацніць нашу бяспеку, а абарона — гэта частка нашай бяспекі".
У тыднёвых вайсковых вучэннях LIVEX прымае ўдзел 31 падраздзяленне з Аўстрыі, Францыі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Мальты, Партугаліі, Румыніі і Іспаніі. Задзейнічаны марскія, паветраныя, наземныя, касмічныя і кібернетычныя сродкі.
Ужо вядзецца планаванне далейшых этапаў, прычым чакаецца, што Германія ўзначаліць другія вучэнні, запланаваныя на другую палову 2024 года.
Follow the press point by HR/VP @JosepBorrellF at the Rota Naval Station in Spain for the EU live military exercise #LIVEX23 https://t.co/dZFmRPQLhK
— European External Action Service - EEAS (@eu_eeas) October 17, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.