У Італіі знікла знакамітае альпійскае Блакітнае возера (фотафакт)
У Італіі ў правінцыі Сандрыё знікла знакамітае альпійскае Блакітнае возера (ці Лага Адзура). Яно знаходзіцца на вышыні 1853 метры. Возера высахла з-за рэкордна цёплага надвор'я і недастатковай колькасці ападкаў, інфармуе ria.ru.
Фота таго, што засталося ад возера змясціў у Facebook фатограф Марка Пульезэ. Блакітнае возера ўжо высыхала ў 2005-2006 гадах. Аднак 11 гадоў таму яго штучна напоўнілі вадой. Праз нейкі час вада пачала прыбываць натуральным чынам.
Блакітнае возера вядомае, дзякуючы італьянскаму паэту Джазуэ Кардучы, які прысвяціў яму паэму.
Фота: facebook.com/theater